?

Log in

Previous Entry | Next Entry

Паводзіны ў ложку і сэнс сэксу для хлапцоў.

Як многім відавочна (аўтар спадзяецца) сэкс можа мець самыя розныя мэты. Ад біблейскага працягненьня роду чалавечага, прыемнага шляху да дасягненьня якіх-небудзь матэрыяльных добротаў ці кар’ерных поспехаў, да зьдзеклівай цынічнай помсты свайму хлапцу альбо дзяўчыне.
Але гаворка пойдзе пра уласна інтымны, пазапабытовы сэнс сэксу. Маецца на ўвазе сэкс як дзеяньне.

26.15 КБ

На першы погляд усё проста. Сэнсам сэксу ёсьць атрыманьне фізічнага задавальненьня. Але кожная дзяўчына, інымны досьвед якой (калі ён увогуле меў месца) не абмежаваўся (на яе шчасьце) імгненным момантам інтымнай блізкасьці з яшчэ больш чым яна цнатлівым і напалоханым першакурснікам, параўноўвае кожнага хлопца з тае пазіцыі, з кім было лепш у ложку. Шкада, канешне, тых дзяўчынаў, што пранесьлі сваё безсэнсоўнае каханьне да азначанага першакурсніка праз саблазны універаўскіх інтэрнатаў, і, хутчэй за ўсё, зрабіўшы сэкс недарэчным абавязкам, прызвычаіўшыся да яго аднастайнасьці і самоты, так і побраліся шлюбам з тым недарэчным персанажам. Але можа так ім і трэба.

Тыя ж дзяўчыны, што не адмаўляюць разнастайнасьці быцьця, і якіх бог надзяліў большым пачуцьцём здаровага сэнсу ў стаўленьні да этычных нормаў, цудоўна усьведамляюць, чым адрозьніваецца Вася ад Федзі, а Федзя ад Колі падчас спробаў зрабіць файна сабе і дзяўчыне пры дапамозе прыродай дадзеных сродкаў. І ў выніку гэтых параўнаньняў атрымліваецца, што Вася хоць і добры хлопчык, адукаваны, начытаны, з неблагой сям’і, але ж ў самым цікавым значна саступае таму ж быдлаватаму Федзю, які хоць і таксама не мяжа інтымных мараў, але прынамсі не завяршае свае сарамлівыя спробы зрабіць добра праз 15 секунд пасьля іх пачатку. Але ж на вялікі жаль Федзіны спробы таксама застаюцца толькі спробамі, няхай і больш удалымі, чым у небаракі Васі. Але ж вось Коля – зусім іншая справа. Коля заўсёды знаходзіць патрэбны момант, Коля адчувае, калі дзяўчына дайшла да найвышэйшай ступені гатоўнасьці, ён ведае калі можна амаль адразу, а калі патрэбныя доўгія і пяшчотныя ласкі; ён ахвотна, з задавальненьнем і вельмі ўмела прылягае вуснамі туды, куды некаторыя іншыя ня ведалі, як і асноўную рэч прыстроіць. Калі з Колям зусім пашчасьціла, дык ён заўсёды даводзіць дзяўчынку да найвышэйшай кропкі задавальненьня, часам па некалькі разоў запар. Калі ж дзяўчынка канчаткова пазбаўленая комплексаў і ўмоўнасьцяў і адкрытая да разнастайнасьці і эксперыментаў у сваім інтымным жыцьці, дык Коля не саромеецца пранікаць і ў іншыя месцы, дадаючы новых пачуцьцяў і робячы час, праведзены з ім, сапраўды незабывальным.
Чаму так атрымліваецца? Чаму Федзя, амаль распрануўшы дзяўчыну, тупа залязае на яе і вельмі немудрагеліста праводзіць увесь працэс, апасьля якога хутка апранаецца і зыходзіць альбо сядае глядзець еўраспорт? Чаму Коля, акрамя неверагоднага задавальненьня дзяўчыны, апасьля блізкасьці выяўляе столькі патрэбнай для яе пяшчоты?
Здавалася б, і Федзя і Коля (Вася не ўлічваецца ўвогуле – ён проста задрот) мелі адзіную мэту – атрыманьне сэксуальнага задавальненьня. І абодва яго атрымалі. Але ж вельмі па рознаму ў дачыненьні да дзяўчынкі. Чаму так? Некаторыя не надта прагрэсіўныя, наіўныя і верачыя ў прыгожыя казкі людзі скажуць, што справа ў каханьні. Тым, хто глядзіць на рэчы больш цьвяроза, зразумела, што не ў гэтым.
Сапраўды, першапачатковая мэта ў абодвух адзіная. Але ж такая розьніца вынікае ў першую чаргу з таго, што ў выпадку з Федзям, яго не надта на самой справе цікавіла тое, каб зрабіць сапраўды файна дзяўчыне. Федзя калі і меў нейкую падсьвядомую мэту, дык наўрадці яна выходзіла за межы быдляцкага апавяданьня сябрам, што ён там ізноў кагосьці заваліў. У выпадку з Колям, сітуацыя была цалкам іншая. Прынцып стаўленьня Колі (сьвядомы альбо, часьцей, падсьвядомы) палягае ў тым, што сэкс павінен прыносіць задавальненьне абодвум; сэкс, у якім задавальненьне атрымлівае хтосьці адзін, гэта мастурбацыя, незалежна ад колькасьці удзельнікаў, і, такім чынам, працэдура прынамсі не цікавая. Вынікам сапраўднага сэксу павінна стаць тое, што ты стаў для дзяўчыны самым лепшым, каб адчуць сябе самым лепшым. Прычына, такім чынам, палягае, ў самасцьвярджэньні. Для Федзі крута каго-небудзь трахуць проста каб трахнуць, ён задаволены ужо тым фактам, што сёньня не давядзецца забруджваць вынікамі інтымнай блізкасьці самога з сабой выдраную старонку з першага трапіўшага пад руку ў недарэчны момант канспекту; усьведамляць сабе крутым пацаном таму, што кагосьці нарэшце трахнуў, цалкам безстасоўна да таго, як ён гэта зрабіў. Для Колі ж важна адчуць сабе лепшым за ўсіх астатніх у ложку, лепшым з тых, што былі ў гэтай дзяўчыны, ды й у іншых дзяўчынаў. І тут ужо чыньнікам ягоных паводзінаў у ложку (ці дзе там справа сталася) выступае сваеасаблівае славалюбства.

Comments

( 8 comments — Leave a comment )
(Deleted comment)
christmas_kenny
Feb. 24th, 2010 07:56 am (UTC)
Разглядайце персанажаў як ідэальныя тыпы Вебера)))
(Deleted comment)
christmas_kenny
Feb. 24th, 2010 08:00 am (UTC)
Не, не зусім)))
panenka_t
Feb. 24th, 2010 09:36 am (UTC)
можа,справа ў тым, што Федзя атрымаў сваю сэкс.адукацыю, гледзячы парнуху і таму прывык да таго, што сэкс - гэта "туды-сюды і хопіць,дзяўчына і ад гэтага кайфаваць будзе"?
а Коля ў свой час прачытаў дастаткова нармальнай літаратуры (а не тупа глядзеў карцінкі з Плэйбою), а пасля выкарыстоўваў веды на парктыцы?
christmas_kenny
Feb. 24th, 2010 09:57 am (UTC)
Не, хутчэй вытлумачэньне ў асаблівасьцях асобы. Тое, які сэкс, тлумачыцца, відавочна, стаўленьнем да сэксу і партнёра/партнёркі, тым, што чалавек хоча атрымаць.
А літаратуру я б вам чытаць не раіў - практыка, практыка і яшчэ раз практыка, а таксама - эксперыменты і пазбаўленьне ад усемажлівых комплексаў і абмежаваньняў))))
ljoksa
Feb. 24th, 2010 09:46 am (UTC)
хутчэй ня славалюбства, а фобія
wroblewska
Feb. 24th, 2010 02:14 pm (UTC)
Вэбер, вядома, герой, але навошта крэслы ламаць?
Прабачце мне маю наіўную цікаўнасьць, а як Коля зразумее, што ён лепшы ў параўнаньні да іншых? Як ён пра гэта даведаецца?
І каб стаць самым-прысамым, шмат жа ж дзевак перацягаць дзавядецца, і з кожнай па поўнай праграме. Бедны Коля...
arshanski
Feb. 24th, 2010 04:35 pm (UTC)
чаму бедны? ён таксама можа атрымаць свой кайф...
wroblewska
Feb. 24th, 2010 06:48 pm (UTC)
што да кайфа, то я давяраю вашаму досьведу. ))))
але, даруйце мне маю неабазнанасьць - колькі дзевак, жанчын, цётак і г.д. трэба пакарыць, каб быць упэўненым, што ты - самы лепшы. І абышоў іншых "супернікаў" па ўсіх, так бы мовіць, пунктах? Ці не пасінее бедны хлопец?

( 8 comments — Leave a comment )