You are viewing raspusta_by

Previous Entry | Next Entry

Сэкс! Сэкс! Сэкс!

Правільна кажа адна дзевачка-фрэндэсса, гэтая восень пахне сэксам. Хаця пакуль шчэ жнівень месяц і ацяпляльны сэзон не пачаўся, запасьлівыя беларусы ўжо грэюцца трэньнем.

Вось і самая старая беларуская газэта з рысункамі распальвае агмень жарсьці на сваіх старонках:

1. Інтымнае жыцьцё ў Алімпійскай вёсцы. Цытуюць былога спартоўца, Мэт’ю Рыса(маленькі тэніс):"За два з паловай тыдні ў мяне было болей полавых партнёраў, чым за ўсё неалімпійскае жыцьцё. Для мяне, тады 21‑гадовага хлапчука з крывымі зубамі, Алімпіяда была баявым хрышчэньнем ва ўсіх сэнсах гэтага слова"

Ну вы ведаеце, як я стаўлюся да вялікага спорту(і маленькіх тэнісаў). Лепш удзельнічаць, чым назіраць.

2. Мнагажонства падаўжае жыцьцё мужчыны. Паводле інфармацыі АФІЦЫЙНАГА АГЕНЦТВА "Інтэрфакс". "Аказваецца, у краінах, дзе ў сілу гістарычных і культурных традыцый мае месца палігамія, мужчыны жывуць у сярэднім на 12 % даўжэй, чым іх манагамныя калегі"

Гэта ніяк не зьвязана з першымі асобамі Беларусі. Бо ўсім вядома, што ў Беларусі ўсё альбо па-законе, альбо ад Бога. ;)

Што да палігаміі ў Афрыцы - СНІД забівае павольна. Паглядзім, як там будзе праз 10-20 год. Хаця, еслі б я был султан... Я б абараняў свабоду прэсы. :)

Comments

( 4 comments — Leave a comment )
izmogikan
Aug. 25th, 2008 05:46 pm (UTC)
Ну і як жа тыя байкі, што спартоўцам пад час спаборніцтваў забараняюць нават перадзёрнуць, не тое што піся ў пісю?
ex_krywal
Aug. 25th, 2008 05:52 pm (UTC)
а пасьля спаборніцтваў?
izmogikan
Aug. 25th, 2008 06:14 pm (UTC)
пасьля спаборніцтваў яны ж ледзь на п'едэстал узлазять, не тое што на гімнастачку якую.
ex_krywal
Aug. 25th, 2008 06:15 pm (UTC)
п'едэстал-стограм-гімнастачка
( 4 comments — Leave a comment )